Добры дзень, людзі добрыя!
Маладыя - модныя!
Пажылыя - мудрыя!
Добры дзень, людзі цудныя!
Рады вас усіх вітаць
На Вячоркі запрашаць!
Такімі словамі пачалося свята "Вячоркі" у нашай школе, якое арганізавалі і правялі ўдзельнікі дзіцячага фальклорнага калектыву "Забаўлянка".
Традыцыйна ў канцы лістапада - пачатку снежня ў нашай школе праходзіць такое фальклорнае мерапрыемства. Менавіта таму, што гэта адзін з любімых абрадаў нашых продкаў, які ладзіўся глыбокай восенню і зімой. Работы ў полі ўжо не было, а ў жанчын і дзяўчат у гэты час быў адзін клопат: спрасці воўну, лён, выткаць палатно. Таму дзяўчаты на вячоркі бралі з сабой прылады жаночай працы. Да дзяўчат прыходзілі хлопцы. Яны адпачывалі, любілі паслухаць, што гавораць старэйшыя, жартавалі ды весялілі дзяўчат.
Вясковая хата - святліца
Запрасіла гасцей падзівіцца,
на вячоркі ўсю моладзі склікала
і добра іх там пазабаўляла!
Гаспадары хаты - дзядзька Рыгор і цётка Паўліна прымалі моладзь на Вячоркі. Гучалі беларускія народныя жарты, песні, побытавыя танцы. А ў некаторых можна было паўдзельнічаць і гледачам, паспрабаваць сябе ў народных рухах, спевах, каб стаць крыху бліжэй да культуры і традыцый нашага беларускага народа.
Комментарии
Отправить комментарий