КАЛЯНДАР АБРАДАЎ І СВЯТ
ВОСЕНЬ
ВЕРАСЕНЬ 21/8 БАГАЧ (Багатнік, багатуха, гаспожка Багатая, Малая Прачыста, Прачыста, Другая Прачыста, Другая Багародзіца, другая Спаржа, Зельная)
Старажытнае свята ў гонар заканчэння ўборкі зерневых. Адам Багдановіч лічыў, што Багач - водгук язычніцкага свята земляробчага культу Дажбога, "бога сонца, бога дастатку і багацця" (1985).
перад Прачыстай буслы збіраюцца ў выраў. "Калі паляціць бацян да Другой Багародзіцы, то ляжа ранняя зіма" - так прадказвае народная прыкмета.
Восеньскае свята добра прадстаўлена прыказкамі:
"У стагнача хопіць хлеба да Багача"
"Багач заткнуў за страху рагач" (магчыма, саху або матычку)
"На Барыса за рагач бярыся, а прыйдзе багач - кідай рагач, бяры сявеньку і сей памаленьку"
"Прыйшоў Багач - рыхтуй рагач, прыйшла Пакрова - рыкнула карова"
"Да Багача баба рабача, па Багачы - хоць за плот валачы".
(Літаратура: "Восеньскія святы: Дапам.для настаўнікаў і выхавальнікаў / Уклад. А. Ю. Лозка; Маст. А. У. Рудая. - Мн.:Беларусь, 1995. -110с.:іл. - стар.7)
Свята "БАГАЧ"рыхтуюць і праводзяць вучні 6 класа
"БАГАЧ" 2023
СЦЭНАРЫЙ МЕРАПРЫЕМСТВА
ФОТАСПРАВАЗДАЧА
КАСТРЫЧНІК 14/1
ПАКРОВА (Пакроў, Пакравы, Трэцяя Прачыстая)
Народнае свята глыбокай восені, пасля якога пачынаецца зіма.
(Літаратура: "Восеньскія святы: Дапам.для настаўнікаў і выхавальнікаў / Уклад. А. Ю. Лозка; Маст. А. У. Рудая. - Мн.:Беларусь, 1995. -110с.:іл. - стар.9)
Свята "КАЛЫХАНКА"рыхтуюць і праводзяць вучні 2 класа
ЛІСТАПАД (пасля заканчэння летне-асенніх палявых работ)
ВЯЧОРКІ (вечарынкі, вечарушкі, супрадкі, попрадкі, хвацеры) - сезонная форма правядзення моладзевага вольнага часу ў асене-зімовы час, найбольш характэрная для ўсходніх і паўднёвых славян. У заходніх славян падобныя сходы не былі рэгулярнымі. як правіла на любыя віды вячорак запрашаліся нежанатыя хлопцы, і работа заканчвалася пачастункам, спевам песень і танцамі.
Абрад "ВЯЧОРКІ"рыхтуюць і праводзяць вучні 4 класа
"ВЯЧОРКІ" 2023
ФОТАСПРАВАЗДАЧА
ЗІМА
СНЕЖАНЬ 19/6
МІКОЛА ЗІМОВЫ (
Абрад "ПАСВЯТЫ"рыхтуюць і праводзяць вучні 1 класа
Комментарии
Отправить комментарий